Пякучая таямніца
Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.
Планета людзей
У кнігу ўключаны закончаныя творы французскага пісьменніка Антуаиа дэ Сэнт Экзюперы «Ваенны лётчык», «Планета людзей», «Начны палёт», «Ліст да заложніка». Содержание Ніна Мацяш. «Шукайце мяне ў тым, што я пішу...»
Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.
Апавяданні
Зборнік склалі апавяданні вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма (1974-1965), напісаныя ім у час вандровак па краінах Усходу і Заходняй Еўропы. У вострасюжэтных, з элементамі дэтэктыва навелах пісьменнік выкрывае буржуазную мараль і сацыяльную каставую сістэму, аналізуе псіхічны стан чалавека, які апынуўся ў экстрэмальных умовах.
Бiльярд а палове дзесятай
У першую кнігу, выдадзеиую на беларускай мове, сусветна вядомага нямецкага пісьмённіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Г. Бёля (1917 — 1986) увайшлі раман «Більярд а палове дзесятай» і найлепшыя яго апавяданні.
Стамбульскі экспрэс
У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).
Прысуд
У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.
Балада пра сумнае кафэ
Аўтар аповесцяў, уключаных у гэтую кнігу, амерыканская пісьменніца К. Маккалерс (1917-1967) з сардэчнай цеплынёй і спачувальнасцю піша пра людзей цяжкага лёсу, у жыцці якіх дарагія нават маленькія радасці. Паказваючы ўнутранныя праблемы расчараванага чалавека, яна здолела передаць сацыяльныя праблемы свайго грамадства і стварыць новы тып псіхалагічнай трагедыі.
Пад страхам смерці
У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.
Войти через соцсети:
Забыли свой пароль?
Для подтверждения регистрации, перейдите по ссылке, которая была отправлена на указанный Вами електронный адрес (также советуем перепроверить спам)
Спасибо. Ваш отзыв появится на сайте после проверки модератором.
Спасибо. Вы успешно подписались на новые поступления, на вашу почту было отправлено письмо с инструкциями.
Спасибо. Ваш отзыв уже обрабатывается.
Следите за обновлениями и возможно Ваш материал скоро появится на сайте
Заказ появится на сайте как только пройдёт модерацию. Спасибо!